BE RU EN

МАК ухваліў уключэнне брэйк-данса ў праграму Алімпіяды-2024

  • 25.06.2019, 21:20

Алімпійскія гульні 2024 года пройдуць у Парыжы.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) ухваліў уключэнне брэйк-данса ў праграму Алімпійскіх гульняў 2024 года, якія пройдуць у Парыжы. Такое рашэнне прынятае падчас сесіі арганізацыі ў Лазане, паведамляе sportrbc.ru.

«Гэтыя чатыры віды спорту цалкам адпавядаюць нашай праграме развіцця алімпійскага руху. Яны больш гендэрна-сбалансаваныя, больш гарадскія і дазваляюць нам трымаць сувязь з маладым пакаленнем», - распавёў прэзідэнт МАК Томас Бах.

МАК ухваліў уключэнне ў праграму Гульняў-2024 сёрфінгу, скалалажання і скейтбордынгу, якія ўвойдуць і ў праграму Алімпіяды-2020.

Дэлегаты МАК выступілі аднагалосна ў пытанні ўключэння брэйк-данса ў алімпійскую праграму Гульняў у Парыжы. У гэтым тыпе спорту 16 мужчын і 16 жанчын павінны разыграць два камплекты ўзнагарод.

Апошнія навіны