BE RU EN

Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Істбурне

  • 25.06.2019, 20:20

Беларуска перамагла ў двух сэтах славенку Тамару Зіданшак.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (10 ВТА) прабілася ў 1/8 фіналу прэстыжнага турніру ў брытанскім Істбурне з прызавым фондам 933 тысячы даляраў. У стартавым матчы яна ў двух партыях падолела славенку Тамару Зіданшак (59) - 6:2, 6:3, паведамляе pressball.by.

А. Сабаленка (Беларусь) - Т. Зіданшак (Славенія) - 6:2, 6:3

У наступнай стадыі Сабаленка сустрэнецца з пераможцай двубою Каралін Вазняцкі (Данія, 14) - Андрэа Петкавіч (Нямеччына, 70).

Апошнія навіны