BE RU EN

Кіраўнік МЗС Латвіі назваў пастанову ПАРЕ абсалютна няправільнай і нагадаў пра Крым

  • 25.06.2019, 20:04

Пастанова ПАРЕ вярнуць Расеі права голасу разбурае аўтарытэт Рады Еўропы.

Кіраўнік МЗС Латвіі мяркуе, што пастанова ПАРЕ вярнуць Расеі права голасу разбурае аўтарытэт Рады Еўропы, яе дзеяздольнасць і падрывае прэстыж.

Пра гэта паведамляе Delfi.

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч нагадаў, што ўсе тры краіны Балтыі, а таксама Украіна і Грузія, пратэставалі супраць вяртання Расеі ў ПАРЕ яшчэ ў траўні гэтага года.

У каментары агенцтву LETA Рынкевіч расказаў, што ўважае пастанову ПАРЕ «абсалютна няправільнай». Ён нагадаў, што Расея была пазбаўленая права голасу ў Асамблеі пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе.

Апошнія навіны