BE RU EN

Генпракуратура: У суд накіраваная новая «справа медыкаў»

  • 25.06.2019, 19:34

Абвінавачаных - 21 чалавек.

- Цяпер накіраваная справа ў Менскі гарадскі суд, яна самая буйная па колькасці абвінавачаных: 21 чалавек, з іх 8 прадстаўнікоў аховы здароўя, - распавёў у аўторак журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, паведамляе kp.by.

Сярод фігурантаў крымінальнай справы - дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Сталяроў, яго намеснік Зінчанка, гендырэктар прадпрыемства «Белфармацыя» Гніцый.

Нагадаем, Вячаслаў Гніцый быў затрыманы блізу года таму. У КДБ тады заявілі, што праз схем карупцыйных закупак цэны на лекі і медыцынскае абсталяванне часам неабгрунтавана завышалі на 10 - 60% і нават на 100%. Дарэчы, са слоў Аляксея Стука, ніхто з асуджаных медыкаў не звяртаўся з хадайніцтвам аб памілаванні.

Апошнія навіны