BE RU EN

Украінскі журналіст Павел Шаройка застаецца ў беларускай турме

  • 25.06.2019, 17:02

Ён напісаў прашэнне аб памілаванні.

Украінскі журналіст Павел Шаройка, асуджаны ў Беларусі нібыта за шпіянаж на 8 гадоў пазбаўлення волі, падаў прашэнне аб памілаванні, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, паведамляе "Інтэрфакс".

"Ён падаваў прашэнне аб памілаванні. Камісія яго разглядае", – сказаў Стук на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску.

Намеснік генпракурора адзначыў, што "канчатковая пастанова адкладзеная да наступлення пэўных умоваў", не патлумачыўшы, пра якія ўмовы ідзе гаворка.

Апошнія навіны