BE RU EN

У Страсбургу праходзяць пратэсты праз вяртанне Расеі ў ПАРЕ

  • 25.06.2019, 13:07

Мітынгоўцы сабраліся каля офіса Рады Еўропы.

Каля офіса Рады Еўропы ў Страсбургу праходзіць мітынг у падтрымку Украіны і супраць вяртанне расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ.

Адпаведныя фота апублікаваў у сябе ў Facebook адвакат Мікалай Полазаў, паведамляе nv.ua.

Раней паведамлялася, што ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, якая забяспечвае вяртанне Расеі ў арганізацыю без выканання міжнародных абавязанняў. Яе падтрымалі 118 дэлегатаў, 62 выказаліся супраць.

Украінская дэлегацыя афіцыйна заявіла, што пасля такой пастановы прыпыняе свой удзел у ПАРЕ.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы пазбавіла дэлегацыю Расеі права голасу ў студзені 2015 года праз агрэсію супраць Украіны. З тых часоў расейскія прадстаўнікі ціснулі на ПАРЕ, спрабуючы дамагчыся скасавання санкцый. З канца чэрвеня 2017 года расейская старана прыпыніла выплату ўнёскаў у Раду Еўропы да аднаўлення паўнамоцтваў дэлегацыі.

Апошнія навіны