BE RU EN

Украіна афіцыйна прыпыніла ўдзел у ПАРЕ

  • 25.06.2019, 12:29

Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай дэлегацыі.

Украінская дэлегацыя ў ПАРЕ афіцыйна абвясціла аб пастанове спыніць працу ў Асамблеі на знак пратэсту супраць вяртання дэлегацыі РФ.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта заявіў кіраўнік дэлегацыі Уладзімір Ар’еў на сваёй старонцы ў Facebook.

Украінская дэлегацыя пастанавіла спыніць удзел у працы ПАРЕ, акрамя пытанняў, звязаных з пазбаўленнем паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі.

Дэлегацыя звяртаецца да Вярхоўнай рады з неабходнасцю тэрмінова разгледзець пытанне прыпынення ўдзелу Украіны ў ПАРЕ надалей.

Таксама дэлегацыя звяртаецца да прэзідэнта і МЗС - неадкладна выпрацаваць выразную пазіцыю што да далейшага ўдзелу Украіны ў органах Рады Еўропы.

Як паведамлялася, у сераду ўкраінская дэлегацыя часова вернецца ў залу для ўдзелу ў абскарджанні паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі. Украіна запатрабуе цалкам пазбавіць расейцаў паўнамоцтваў, а таксама права займаць кіроўныя пасады ў камітэтах.

Апошнія навіны