BE RU EN

Мікалай Статкевіч і Яўген Афнагель сустрэнуцца з жыхарамі Віцебска

  • 25.06.2019, 11:47

Сустрэча з жыхарамі горада адбудзецца ўжо заўтра.

Заўтра, 26 чэрвеня, у Віцебску адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама з адным з лідараў БНК, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгенам Афнагелем.

Пачатак сустрэчы а 18.00 на адрасе: вуліца Кастрычніцкая, дом 2, Арт-цэнтр VZAP.

На сустрэчы будзе абмеркаваная сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.

Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.

Раней Яўген Афнагель распавёў сайту Charter97.org, як такая ж сустрэча прайшла з аншлагам у Наваполацку.

Апошнія навіны