BE RU EN

Белы дом агучыў план перамоў Трампа з Пуціным у Осацы

  • 25.06.2019, 10:13

Вашынгтон пацвердзіў сустрэчу прэзідэнта ЗША з правадыром РФ.

У Белым доме пацвердзілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на саміце G20 у японскай Осацы сустрэнецца з правадыром РФ Уладзімірам Пуціным.

Прадстаўнік Белага дома заявіў, што прэзідэнты ЗША і Расеі могуць абмеркаваць Іран, Украіну, сітуацыю на Блізкім Усходзе і ў Сірыі, а таксама пытанні кантролю над узбраеннямі, паведамляе DW.

Акрамя Пуціна Трамп таксама сустрэнецца з наследным прынцам Савудаўскай Арабіі Мухамедам бэн Сальманам Аль Савудам і прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Таіпам Эрдаганам.

Акрамя таго, запланаваны сустрэчы Трампа з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, а таксама аўстралійскім, індыйскім і японскім прэм'ерамі Скотам Морысанам, Нарэндрам Модзі і Сіндзо Абэ.

Раней Трамп заяўляў, што «хоча замірыцца з Расеяй».

Нагадаем, Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін правялі першыя перамовы на саміце G20 у Гамбургу ў 2017 годзе. Апошняя запланаваная сустрэча ў Аргентыне не адбылася праз захоп украінскіх караблёў у Керчанскай пратоцы. Трамп раптам скасаваў сустрэчу з Пуціным, бо Расея адмовілася вызваліць украінскія караблі і маракоў.

Апошнія навіны