BE RU EN

У цэнтры Віцебска здарыўся масавы мор рыбы

  • 24.06.2019, 21:33

Эколагі вінавацяць спякоту і зніжэнне ўзроўню кіслароду.

У Віцебску праз спякоту і зніжэнне ўзроўню ўтрымання кіслароду ў вадзе здарыўся масавы замор рыбы ў Віцьбе. Здарэнне адбылося ў мінулыя выходныя на ўчастку ў 600 м ад моста Баўмана ў бок вуліцы Леніна. Праз працяглую спякоту значна панізіўся ўзровень вады. Разам са слабай сілай плыні, гніеннем багавіння ўзровень утрымання кіслароду ў вадзе на гэтым участку, паводле вынікаў даследавання проб вады, праведзенага рэспубліканскім цэнтрам аналітычнага кантролю ў галіне навакольнага асяроддзя, знізіўся ў пяць разоў ніжэй за норму, паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка Віцебскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў Валерыя Фандо.

- Паводле папярэдніх звестак, менавіта гэтыя фактары і прывялі да замору, - адзначыў Валерый Фандо. Для ўсебаковага вывучэння сітуацыі і выключэння іншых магчымых варыянтаў гібелі рыбы гарадской інспекцыяй таксама накіраваная заява ў міліцыю. Асноўныя работы па ўборцы загінулай рыбы (у асноўным гэта плотка, ляшчы, акуні і ліні) праведзеныя. Шкоду, прычыненую прыродзе, яшчэ трэба будзе ацаніць.

Апошнія навіны