BE RU EN

Скандал у Федэрацыі гандбола: Рутэнка супраць Канаплёва

  • 24.06.2019, 18:13

Шасціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў напісаў заяву пра сыход з пасады намесніка старшыні БФГ.

Паводле інфармацыі Tribuna.com, Сяргей Рутэнка напісаў заяву пра сыход з пасады намесніка старшыні Беларускай федэрацыі гандбола.

Гэта адбылося пасля публічнага канфлікту са старшынёй БФГ Уладзімірам Канаплёвым падчас выканкама Федэрацыі ў пятніцу, 21 чэрвеня.

Рутэнка выказаўся супраць скасавання ліміту на легіянераў у чэмпіянаце Беларусі. Бакі на працягу некалькіх хвілін у досыць рэзкай форме выказалі аргументы адзін аднаму.

На галасаванні Рутэнка стаў адзіным, хто прагаласаваў супраць. Астатнія сябры выканкама, у тым ліку галоўны трэнер каманды Беларусі Юрый Шаўцоў, прагаласавалі за.

Сяргей Рутэнка - 6-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, самы паспяховы гандбаліст Беларусі.

Апошнія навіны