BE RU EN

Пуцін прадоўжыў забарону на імпартныя прадукты для жыхароў Расеі

  • 24.06.2019, 16:37

Грамадзянам Расеі яшчэ на год забаранілі хамон і пармезан.

Прэзідэнт Расеі Пуцін прадоўжыў забарону на імпарт шэрагу харчовых тавараў з краінаў Захаду на тэрыторыю РФ. Пра гэта гаворыцца ва ўказе расейскага прэзідэнта, піша rbc.ua.

Згодна з дакументам, забарона прадуктаў са Злучаных Штатаў, Еўрапейскага Звязу, Аўстраліі, Канады, Украіны падаўжаецца да 31 снежня 2020 года.

Забарона на імпарт прадуктаў харчавання на тэрыторыю Расеі была ўведзеная Пуціным 6 жніўня 2014 года і з таго часу штогод прадаўжаецца. Такім чынам Пуцін адказаў на сектаральныя санкцыі краінаў Захаду супраць Расеі, якія рушылі ўслед за збітым у небе над Данбасам малазійскім "Боінгам".

Канкрэтны пералік прадукцыі, якая патрапіла пад забарону для жыхароў Расеі, вызначаны ўрадам Расеі. Забароненыя мяса і мясная прадукцыя, рыба і рыбная прадукцыя, малако і малочная прадукцыя, гародніна і садавіна.

Паводле звестак даследавання Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў (CEPS), санкцыі краінаў Захаду і ў адказ забароны Расеі на імпарт некаторых прадуктаў мелі нулявы эфект на аб'ём гандлю паміж ЕЗ і РФ.

Апошнія навіны