BE RU EN

Трэнер «Гарадзеі» можа ўзначаліць беларускую футбольную «маладзёжку»

  • 24.06.2019, 16:15

Пасада настаўніка «маладзёжкі» стала вакантная пасля сыходу Міхаіла Мархеля.

Вялікая верагоднасць, што маладзёжную зборную Беларусі (U-21) узначаліць галоўны трэнер «Гарадзеі» Сяргей Яромка.

Паводле звестак «Прэсбола», у гэтым выпадку пераемнікам спецыяліста ў гарадзейскай камандзе стане ягоны цяперашні асістэнт Алег Радушка.

Нагадаем, пасада настаўніка «маладзёжкі» стала вакантная пасля таго, як Міхаіл Мархель быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Апошнія навіны