BE RU EN

Амбасадар Нямеччыны запісаў відэа на беларускай мове

  • 24.06.2019, 15:18

У ім ён падзякаваў беларусам.

Амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар, які заканчвае сваю дыпмісію ў Беларусі, разам з жонкай Ількай Дэтмар запісаў развітальнае відэа на беларускай мове. У ім пара дзякуе беларусам за гады працы ў Менску, піша tut.by.

«Паважаныя сябры, для нас надышла гадзіна вяртацца дадому. Мы дзякуем вам за цудоўныя гады разам з вамі ў Беларусі. Ну, усё, мы пайшлі», – кажуць муж і жонка Дэтмар на сваім відэа.

У Менск Дэтмар у якасці амбасадара прыехаў у 2015 годзе, да гэтага, з 2009 да 2013, ён быў намеснікам амбасадара Нямеччыны ў Беларусі.

Нагадаем, гэтым летам сканчаюцца дыпмісіі шэрагу еўрапейскіх дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. З Менска з'едзе кіраўніца Прадстаўніцтва ЕЗ Андрэа Віктарын, амбасадарка Вялікай Брытаніі Фіёна Гіб. Хто прыедзе на месца Віктарын, пакуль невядома, а вось амбасаду Вялікай Брытаніі ўзначаліць Жаклін Перкінс, кар'ерная дыпламатка з 30-гадовым досведам працы, у асноўным – у арабскіх краінах.

Апошнія навіны