BE RU EN

У Польшчы вырас аб'ём раздробнага гандлю

  • 24.06.2019, 14:27

Развіццё эканомікі ў Польшчы захоўвае станоўчыя тэндэнцыі.

Аб'ём раздробнага гандлю ў Польшчы ў траўні павялічыўся на 5,6% у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на Галоўную статыстычную ўправу.

У параўнанні з красавіцкімі звесткамі, аднак, гэты паказнік знізіўся на 3,5%.

У траўні рост аб'ёму раздробнага гандлю ў фiксаваных за год коштах быў адзначаны ў большасці таварных групаў.

Варта таксама адзначыць, што са студзеня да траўня аб'ём раздробнага гандлю ў Польшчы павялічыўся на 6,5 адсотка ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года.

Апошнія навіны