BE RU EN

Гульнара Карымава вярнула Узбэкістану $1,2 мільярда

  • 24.06.2019, 11:59

Дачка экс-кіраўніка Узбекістана папрасіла прабачэння ў народа краіны.

Зварот Гюльнары Карымавай быў апублікаваны ў Instagram ейнай дачкі Іман.

«Я хачу аб'явіць для пратаколу, што дагэтуль выключна мае асабістыя актывы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Узбекістана, ужо выйшлі з маёй уласнасці і працуюць на карысць рэспубліканскага бюджэту, што пацвярджаецца падчас некалькіх мясцовых расследаванняў, на суму 1,2 мільярда даляраў», - гаворыцца ў размешчаным паведамленні.

Дачка першага прэзідэнта Узбекістана Гульнара Карымава ў жніўні 2015 года была асуджаная за вымагальніцтва і ўхіленне ад выплаты падаткаў, супраць яе расследуецца крымінальная справа паводле шэрагу іншых абвінавачванняў, а 18 снежня 2017 года ў рамках яшчэ адной крымінальнай справы ёй было канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзесяць гадоў. У пачатку сакавіка Генпракуратура Узбекістана паведаміла, што Карымаву праз парушэнне ўмоў адбыцця пакарання перавялі ў калонію.

Апошнія навіны