BE RU EN

Названы самыя гасцінныя краіны свету

  • 24.06.2019, 11:09

Новы рэйтынг.

Амерыканская кампанія інтэрнэт-рэзервавання гатэляў Booking.com на сваім афіцыйным сайце апублікавала рэйтынг на аснове вынікаў даследавання самых гасцінных краін свету, піша «Сегодня».

Так, на першым месцы ў спісе апынуўся Тайланд. У тройку таксама ўвайшлі Інданезія і Мексіка.

Экспэрты папрасілі параўнаць прыём у замежных краінах з тым, які праводзіцца на радзіме. Прыкладна 85% з апытаных 21,5 тысячы чалавек сышліся ў меркаванні, што ў Тайландзе да турыстаў ставяцца гасцінней ад усіх. На другім месцы рэйтынгу Інданезія з паказчыкам 83%, на трэцім - Мексіка (77%). У пяцёрцы таксама Тайвань і Індыя (77% і 75% адпаведна).

Booking.com - сістэма інтэрнэт-рэзервавання гатэляў, заснаваная ў Амстэрдаме ў 1996 годзе, набытая ў 2005 годзе за 133 млн даляраў амерыканскай кампаніяй The Priceline Group, якія факусуюць на еўрапейскі рынак. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Сайт Booking.com даступны ў 42 моўных версіях.

Апошнія навіны