BE RU EN

Кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшчы балатуецца на пасаду намесніка кіраўніка NATO

  • 24.06.2019, 11:07

Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што атрымаў на гэта згоду Анджэя Дуды.

Кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што атрымаў згоду Анджэя Дуды балатавацца на пасаду намесніка генеральнага сакратара NATO. Палітык паведаміў, што яго імя ўжо ўключанае ў спіс кандыдатаў, паведамляе «Радыё Польшча».

«Цяпер я магу сказаць толькі адно - прэзідэнт пагадзіўся, каб маё прозвішча было ўключанае ў спіс кандыдатаў. І яно ўжо ў гэтым спісе», - адзначыў Кшыштаф Шчэрскі.

Новы намеснік кіраўніка NATO заменіць амерыканку Роўз Гетэмюлер, якая пакіне сваю пасаду ў кастрычніку. Мяркуецца, што імя новага намеснік кіраўніка Альянса будзе абвешчанае ў ліпені.

Апошнія навіны