BE RU EN

Пампэа: CША створаць глабальную кааліцыю супраць Ірана

  • 24.06.2019, 10:52

Белы дом будзе шукаць хаўруснікаў супраць Тэгерана не толькі ў краінах Персідскай затокі.

Дзяржсакратар Майк Пампэа заявіў, што ЗША хочуць стварыць міжнародную кааліцыю супраць Ірана падчас тэрміновых кансультацый на Блізкім Усходзе, паведамляе «Новое время» са спасылкай на АР

Адзначаецца, што Майк Пампэа наведае з візітам Савудаўскую Арабію, ААЭ, а таксама хаўруснікаў-сунітаў, якія устрывожаныя сітуацыяй у Іране.

«Мы пагаворым з імі пра тое, як мы можам стварыць глабальную кааліцыю, кааліцыю не толькі ў краінах Персідскай затокі, але і ў Азіі і ў Еўропе, якія разумеюць гэтую праблему і гатовыя супраціўляцца найбуйнейшаму ў свеце дзяржаўнаму спонсару тэрору», - заявіў Пампэа.

Апошнія навіны