BE RU EN

Найбуйнейшая сетка кінатэатраў Грузіі перастала паказваць фільмы на расейскай мове

  • 24.06.2019, 9:18

Фільмы цяпер можна паглядзець на грузінскай і ангельскай мовах.

Кінатэатры ў Тбілісі з пачатку акцый пратэсту перасталі паказваць фільмы на расейскай мове. Пра гэта ў нядзелю, 23 чэрвеня, заявіла Асацыяцыя кінатэатраў Тбілісі, паведамляе dw.com. Фільмы цяпер можна паглядзець на грузінскай і ангельскай мовах.

Раней стала вядома, што грузінская сетка кінатэатраў Cavea прыпыніла паказы фільмаў на расейскай мове. Такую пастанову кампанія прыняла на знак салідарнасці з удзельнікамі акцый пратэсту, паведамляе партал "Грузія Online". Cavea ўважаецца за самую вялікую сетку кінатэатраў у Грузіі.

У Грузіі з 20 чэрвеня працягваюцца пратэсты, выкліканыя тым, што дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Гаўрылаў, які ўзначальвае дэлегацыю і з'яўляецца кіраўніком МАП, падтрымлівае прызнанне Масквой незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, заняў крэсла спікера грузінскага парламента і звярнуўся да прысутных на расейскай мове.

Апошнія навіны