BE RU EN

Грузінскія кінатэатры прыпынілі паказ фільмаў з расейскім перакладам

  • 23.06.2019, 19:23

Пастанова прынятая на знак салідарнасці з пратэстоўцамі каля будынка парламента Грузіі.

Сем кінатэатраў адной з грузінскіх сетак пракату прыпынілі паказ фільмаў з расейскім перакладам.

Як паведамляе Грузия-онлайн, пастанова прынятая на знак салідарнасці з пратэстоўцамі каля будынка парламента краіны ў Тбілісі 20 чэрвеня.

Некалькі тысячаў дэманстрантаў разам з прадстаўнікамі апазіцыі патрабавалі адстаўкі спікера заканадаўчага органа і кіраўніка МУС.

Паліцыя ўжыла слезацечны газ, гумовыя кулі і вадамёты. Затрыманыя блізу трохсот маніфестантаў.

Апошнія навіны