BE RU EN

БЧ набудзе 500 украінскіх паўвагонаў

  • 23.06.2019, 17:38

У Беларусь ужо дастаўлена 100 украінскіх паўвагонаў.

Падкантрольны Банку развіцця «Прамагралізінг» прафінансаваў пастаўку Беларускай чыгунцы 500 паўвагонаў вытворчасці «Крукаўскага вагонабудаўнічага завода».

У межах заключаных дамоваў у Беларусь ужо дастаўлена 100 украінскіх паўвагонаў, у поўным аб'ёме пастаўка будзе ажыццёўленая да кастрычніка гэтага года, гаворыцца на сайце «Прамагралізінга».

Гэта першы значны кантракт на пастаўку рухомага складу, заключаны з Крукаўскім вагонабудаўнічым заводам. «Пры гэтым бакі адзначаюць аператыўнасць структуравання ўгоды і ейную зручнасць для кожнага ўдзельніка, што з'яўляецца перадумовай для далейшага значнага пашырэння супрацоўніцтва пры пастаўках чыгуначнага транспарту для БЧ і іншых айчынных перавознікаў», гаворыцца ў паведамленні.

Крукаўскі вагонабудаўнічы завод – машынабудаўнічае прадпрыемства, якое знаходзіцца ў горадзе Крамянчугу. Пад кантролем сям'і кіраўніка назіральнай рады КВБЗ Уладзіміра Прыходзькі знаходзіцца больш за 70% акцый завода, піша LIGA.net. Ён – класічны чырвоны дырэктар, працуе на КВБЗ ужо паўстагоддзя. Нягледзячы на гэта, прадукцыя прадпрыемства канкурэнтаздольная на высокатэхналагічным рынку, дзе ўкраінскаму заводу даводзіцца спаборнічаць не толькі з украінскімі вагонзаводамі, але і з такімі гігантамі, як Alstom, Bombardier, Siemens, Greenbrier і General Electric. У 2011 годзе КВБЗ стаў уладальнікамі 15% акцый Гомельскага вагонабудаўнічага завода.

Апошнія навіны