BE RU EN

Шпіталізаваны амбасадар Сербіі ў Беларусі

  • 23.06.2019, 17:10

Дыпламату стала дрэнна ў аэрапорце Менска.

Шпіталізаваны амбасадар Сербіі ў Беларусі Велька Кавачэвіч.

Як паведамілі «НН» у амбасадзе, ён праводзіў у аэрапорце Менска прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча, і дыпламату стала дрэнна.

Як паведамляе Nexta ў сваім тэлеграм-канале, амбасадару стала кепска на «Чыжоўцы-арэне» і яго даставілі ў Лякарню хуткай дапамогі і змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі. Папярэдні дыягназ – інсульт.

У амбасадзе адзначаюць, што дакладны дыягназ пакуль невядомы, пакуль Кавачэвіч праходзіць абследаванне.

Апошнія навіны