BE RU EN

Грузінскі банкір паабяцаў аплаціць чартары для ўкраінскіх турыстаў

  • 22.06.2019, 21:19

Менавіта так Мамука Хазарадзэ надумаў падтрымаць турыстычны бізнэс Грузіі.

Заснавальнік грузінскага «Цібісі Банка» Мамука Хазарадзэ паабяцаў прафінансаваць 10 чартэрных рэйсаў авіякампаніі Georgian Airlines для ўкраінскіх турыстаў, якія падарожнічаюць з Кіева ў Тбілісі. Пра гэта паведамляе «Навіны-Грузія» са спасылкай на старонку Хазарадзэ ў Facebook.

«Як вядома, з 8 ліпеня забароняць рэйсы з Расеі, што адаб'ецца на турыстычным сезоне. Зыходзячы з гэтага, я выказваю гатоўнасць ад імя «Цібісі Холдынгу» прафінансаваць 10 чартэрных рэйсаў Airzena для ўкраінскіх турыстаў у кірунку Тбілісі, каб падтрымаць грузінскую турыстычную індустрыю», - напісаў Хазарадзэ.

Апошнія навіны