BE RU EN

Відэахіт: Цюлені навучыліся спяваць тэму з «Зорных войнаў»

  • 22.06.2019, 16:04

Навукоўцы навучылі жывёлаў прайграваць незнаёмыя для іх у танальнасці і тэмбры спалучэнні.

Біёлагі з шатландскага Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта навучылі цюленяў Зала, Джэніс і Гэндальфа паўтараць чалавечыя мелодыі. Жывёлы змаглі выканаць тэму з «Зорных войнаў» і наспяваць ангельскую калыханку «Twinkle, Twinkle, Little Star», піша часопіс «Нож».

Цюлені паўтаралі розныя гукі з самага нараджэння. Потым навукоўцы навучылі іх прайграваць незнаёмыя для іх у танальнасці і тэмбры спалучэнні. Спачатку жывёлы паўтаралі іх у сваім дыяпазоне, а потым змаглі змяняць вышыню гукаў і іх колькасць.

Калі навукоўцы дамагліся ад цюленяў дакладнасці прайгравання 80%, яны перайшлі на новую прыступку і пачалі вучыць іх гукам, падобным да чалавечых галосных. Даследнікі адзначаюць, што здольнасць гэтых жывёлаў імітаваць гаворку людзей заўважалі і раней, але сам працэс ніхто не вывучаў.

Біёлагі кажуць, што цюлені выкарыстоўваюць тыя самыя структуры ў горле, што і людзі, выдаючы незвычайныя для іх гукі. Даследаванні ў гэтым кірунку могуць дапамагчы ў вывучэнні чалавечага маўленчага апарату і з другога боку разгледзець парушэнні маўленчых функцый у людзей.

Апошнія навіны