BE RU EN

У Менску за паўгода пабудавалі на 38% менш жылля, чым летась

  • 22.06.2019, 14:50

Аб'ёмы будаўніцтва жылля ў сталіцы прадаўжаюць скарачацца.

За паўгода ў беларускай сталіцы пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў, што на 37,9% менш, чым за такі самы перыяд летась.

У студзені-красавіку ў Менску пабудавалі на 37,9% менш кватэраў, чым за такі ж прамежак часу летась, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

Усяго ў беларускай сталіцы за паўгода пабудавалі 2,2 тысячы кватэраў. 19% пабудаванага жылля – для грамадзянаў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоваў.

11 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Менгарвыканкама Анатоля Сівака. Дыктатар заявіў, што аб'ёмы будаўніцтва жылля ў сталіцы будуць штогод скарачацца, а асноўны акцэнт будзе рабіцца на развіцці гарадоў-спадарожнікаў.

Сярэдні прырост насельніцтва ў гарадах-спадарожніках за 9 гадоў – 11%. У некаторых з іх жыхароў наадварот стала менш.

Апошнія навіны