BE RU EN

У дом Барыса Джонсана наведалася паліцыя

  • 22.06.2019, 13:58

Кандыдат у прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі занадта гучна сварыўся з дзяўчынай.

Сусед Барыса Джонсана выклікаў паліцыю, таму што той вельмі гучна спрачаўся са сваёй дзяўчынай.

Пра гэта піша Reuters.

Раніцай у пятніцу, 21 чэрвеня, паліцыя прыбыла ў кватэру Джонсана ў Лондане, дзе ён жыве са сваёй дзяўчынай Кэры Саймандс.

Праваахоўнікаў выклікаў іх сусед.

«Ён турбаваўся пра бяспеку жанчыны. Паліцыя прыбыла на месца і паразмаўляла з асобамі, якія пражываюць па ўказаным адрасе. Усе яны былі цэлымі. Прычын для дзеянняў з боку паліцыі не было», - гаворыцца ў заяве праваахоўнікаў.

Паводле некаторых звестак, неназваны сусед чуў жаночыя крыкі і грукат. Таксама Саймандс нібыта казала Джонсану «адчапіцца ад яе» і «выносіцца з яе кватэры».

Ні Джонсан, ні яго пасія каментароў з гэтай нагоды не даюць.

Апошнія навіны