BE RU EN

У Менску бясплатна пакажуць серыял «Чарнобыль» на беларускай мове

  • 21.06.2019, 21:19

Колькасць месцаў абмежаваная.

Спецыяльны паказ першага эпізоду самага папулярнага міні-серыяла сезону - «Чарнобыль» ад HBO - на беларускай мове пройдзе ў Менску 28 чэрвеня, піша tut.by.

Пасля прэм'еры на вялікім экране ўсе эпізоды «Чарнобыля» на беларускай мове будуць даступныя на відэасэрвісе ў новым раздзеле «Cinevoka. Серыялы Amediateka».

Паказ першага эпізоду «Чарнобыля» на беларускай мове адбудзецца 28 чэрвеня ў зале VOKA кінатэатра velcom cinema. Арганізатары запрашаюць на паказ усіх ахвочых бясплатна - па папярэдняй рэгістрацыі. Запоўніць анкету можна па спасылцы, пасля чаго гасцям паказу на электронную пошту будзе дасланы ліст ад арганізатараў з пацвярджэннем браніравання месца і дадатковай інфармацыяй аб паказе. Колькасць месцаў абмежаваная.

Апошнія навіны