BE RU EN

Расейскі рубель «затрэсла» ад навін аб падрыхтоўцы новых санкцый ЗША

  • 21.06.2019, 16:44

Валюта РФ таннее.

Расейскі рубель патаннеў на Маскоўскай біржы ў пятніцу, нягледзячы на рост коштаў нафты на навінах аб тым, што група кангрэсмэнаў-дэмакратаў мае намер прасоўваць пашырэнне санкцый супраць Расеі, піша finanz.ru.

Расейскі валютны рынак не змог праігнараваць магчымае ўзмацненне жорсткасці санкцый і адрэагаваў на санкцыйныя загалоўкі значным узлётам курсаў.

Даляр падскочыў на 73 капейкі за тры хвіліны, да 63,7675 рубля ў выніку ўгодаў на 290 млн даляраў, які разагнаў гандлёвае абарачэнне да максімумаў з лета 2018 года.

Рывок еўра склаў 82 капейкі і падкінуў курс да адзнакі 72,1185 рубля, максімальнай за тры гандлёвыя сесіі.

Зрэшты, на дасягнутых узроўнях валют утрымацца не ўдалося: да 16.21 мск даляр з разлікам «заўтра» прадавалі на МасБіржы па 63,2475 рубля (+36 капеек), а еўра - па 71,6 рубля (57 капеек).

Апошнія навіны