BE RU EN

У Львове консульства Беларусі аблілі чорнай фарбай

  • 21.06.2019, 15:38

Фарбай аблітыя акно, дзверы і шыльда консульства.

Уначы з 20 на 21 чэрвеня невядомыя аблілі чорнай фарбай будынак Ганаровага консульства Беларусі ў Львове. Яны аблілі акно, дзверы і шыльду дыпмісіі.

Як піша tut.by, пра гэта ў Facebook паведаміў дэпутат Львоўскай гарадской рады Ігар Зінкевіч, інфармацыю пацвердзілі ў паліцыі Львова.

ФОТА: IGOR ZINKEVYCH/FACEBOOK

Паліцыя распачала крымінальную справу па факце хуліганства, асобы падазраваных высвятляюцца. У міністэрстве адказалі, што паводле ўкраінскіх законаў за такія дзеянні прадугледжана да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны