BE RU EN

У Кракаве пачынаецца самы маштабны ў Еўропе Фэст габрэйскай культуры

  • 21.06.2019, 15:28

У рамках фэсту пройдуць шматлікія канцэрты, выставы, дыскусіі і семінары.

У Кракаве пачынаецца самы маштабны ў Еўропе Фэст габрэйскай культуры, у рамках якога пройдуць шматлікія канцэрты, выставы, дыскусіі і семінары, паведамляе «Радыё Польшча».

Сёлета ўпершыню большасць імпрэзаў пройдуць пад спецыяльна сканструяваным навесам на рагу вуліц Юзэфа і Вонскай.

«Мы пачынаем з магутнага музычнага акцэнту - выступы артыста, які нарадзіўся ў Бразіліі, але ў пошуках сябе вярнуўся да сваіх габрэйскіх каранёў і пасяліўся ў Ізраілі», - распавёў Павал Кавалеўскі з арганізацыйнага бюро Фэсту габрэйскай культуры.

«Падчас канцэрта-адкрыцця можна будзе пачуць ABRAO, бразільскага музыку з габрэйскімі каранямі - ABRAO ў перакладзе з партугальскай значыць Абрагам, - які аб'ядноўвае бразільскія рытмы з электроннай музыкай ізраільскага дуэта Red Axes, што ўжо выступаў у нас на фэсце», - адзначыў арганізатар мерапрыемствы.

Фестываль габрэйскай культуры ў Кракаве будзе доўжыцца да 30 чэрвеня. Падрабязную інфармацыю аб праграме мерапрыемства можна знайсці на сайце jewishfestival.pl. Арганізатары таксама ўпершыню запусцілі мабільны дадатак фестывалю.

Апошнія навіны