BE RU EN

У Францыі адбыўся землятрус

  • 21.06.2019, 15:10

На захадзе краіны адбыўся землятрус у 5,1 бала.

На захадзе Францыі адбыўся землятрус магнітудай 5,1, паведамляе Independent (пераклад - liga.net).

Адчуваўся ён у горадзе Бардо на поўдні і ў Нармандыі на поўначы краіны. Яго класіфікавалі як сярэдні. Пра шкоду пакуль не паведамлялася, аднак, адзначае выданне, землятрус выклікаў непакой ва ўсёй краіне.

Паводле звестак Нацыянальнай сейсмічнай службы Францыі, эпіцэнтр землятрусу быў недалёка ад горада Брэсюіра.

Таксама адзначаецца, што гэты землятрус даволі моцны і нетыповы для Францыі, дзе нізкая сейсмічная актыўнасць.

Апошнія навіны