BE RU EN

Выйшлі тры кнігі твораў Васіля Быкава на ўкраінскай мове

  • 21.06.2019, 14:36

Выхад кніг прымеркаваны да 95-годдзя беларускага пісьменніка.

Да 95-й гадавіны з дня нараджэння Васіля Быкава і да 75-ці годдзя вызвалення Беларусі і Украіны выйшлі тры кнігі твораў народнага пісьменніка Беларусі ў перакладзе на ўкраінскую мову.

Распавядае «Радыё Рацыя» старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

- Штогод выходзяць новыя фільмы, знятыя паводле ягоных твораў. Мы пра гэта кожны раз успамінаем. Выходзяць кнігі ў Беларусі і за межамі Беларусі. Ёсць прыемная навіна - сёлета ва Украіне выйшлі адразу тры кнігі ў перакладзе на ўкраінскую мову. У тым ліку і кніга «Мёртвым не баліць», якая, напэўна, самая аўтабіяграфічная кніга Быкава. Дзякуй вялікі Вячаславу Рагойшу і Таццяне Карбжыцкай, якія зрабілі гэтыя пераклады і ўсё, каб гэтыя кнігі выйшлі ва Украіне.

Апошнія навіны