BE RU EN

Пад Берасцем фура без тармазоў пратараніла маршрутку

  • 21.06.2019, 11:15

Пацярпелі 17 чалавек.

Здарэнне адбылося ў паселішчы Відомля, паведамляе «Виртуальный Брест».

Фура пад'язджала да скрыжавання з боку Пружанаў і павінна была спыніцца перад знакам «Стоп», але не змагла. Маршрутнае таксі ехала ў бок Берасця па галоўнай дарозе.

Папярэдне, у аварыі пацярпелі 17 чалавек. Паведамляецца, што ёсць людзі з цяжкімі траўмамі.

На месцы здарэння працуюць медыкі, ратавальнікі і следча-аператыўная група.

Апошнія навіны