BE RU EN

У Літве двое мужчын асуджаныя за шпіянаж на карысць РФ

  • 20.06.2019, 20:13

Абодва фігуранты прызналі сваю віну.

У Літве двое мужчын прысуджаныя судом у Шаўлі да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць Расеі. Абодва фігуранты прызнаныя вінаватымі ў перадачы інфармацыі расейскай выведкі і прысуджаныя да 4 гадоў і 9 месяцаў зняволення кожны, паведаміла генеральная пракуратура ў Вільні ў чацвер, 20 чэрвеня, паведамляе DW.

З паведамлення вынікае, што фігуранты, 1966 і 1961 гадоў нараджэння, на працягу цэлага шэрагу гадоў фатаграфавалі тэрыторыю і камунікацыйныя структуры вайсковага аэрадрома ў Шаўлі і затым перадавалі гэтыя здымкі расейскай выведцы. Іх затрымалі ў канцы 2017 года. На закрытым судовым пасяджэнні абодва прызналі сваю віну, паведаміла агенцтва BNS са спасылкай на прадстаўніка суда.

У Шаўлі дыслакаваныя самалёты краін NATO, якія патрулююць паветраную прастору над Эстоніяй, Латвіяй і Літвой.

Апошнія навіны