BE RU EN

Памёр Алег Радзюк - патрыёт і майстар, які экіпіраваў чэмпіёнаў

  • 20.06.2019, 18:33

Былы баксёр шмат гадоў вырабляў амуніцыю ў нацыянальным стылі для спартоўцаў.

Алег Радзюк памёр 20 чэрвеня пасля працяглай барацьбы з анкалогіяй.

Яму было 55 гадоў, апошнія гады Алег Радзюк хварэў на рак скуры. Сумную навіну паведаміў чэмпіён свету па тай-боксе і сябра Алега Юрый Булат.

«Здарылася страшнае гора: памёр вельмі добры чалавек, мой сябар, «дзядзька» Алег Радзюк. Ён быў вельмі моцным, аптымістычным, сапраўдным Беларусам, патрыётам і сынам сваёй Айчыны. Чалавек са сваім поглядам на рэчы, таму яго думкі часта адрозніваліся ад электаратнай большасці. Вельмі шчыры, добры, інтэлігентны і высакародны

Алег Радзюк нарадзіўся і жыў у Менску, у яго засталіся жонка і двое дзяцей. Займаўся боксам сам, потым трэніраваў спартоўцаў. З 1990-х гадоў наладзіў вытворчасць амуніцыі для паядынкаў. У пальчатках і шлемах яго гандлёвай маркі ALEH б'юцца і перамагаюць чэмпіёны высокага рангу.

Ён таксама быў вядомы як палітычны актывіст, даваў каментары незалежным медыя.

Апошнія навіны