BE RU EN

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў законным указ аб роспуску Рады

  • 20.06.2019, 17:27

Такім чынам, пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду адбудуцца 21 ліпеня ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Украіны.

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў канстытуцыйным указ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады. Пра гэта unian.net паведаміла крыніца ў судзе. Інфармацыю таксама пацвярджае «Інтэрфакс». Са слоў суразмоўцы агенцтва, такая пастанова была прынятая сёння падчас пленарнага пасяджэння Палаты КСУ.

За прызнанне ўказа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб роспуску Вярхоўнай Рады канстытуцыйным прагаласавалі 11 суддзяў Канстытуцыйнага суда Украіны, супраць - пяцёра суддзяў. Усяго на пасяджэнні прысутнічалі 16 суддзяў Канстытуцыйнага суда.

Апошнія навіны