BE RU EN

Вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў у рэанімацыі

  • 20.06.2019, 17:35

На яго напалі.

Як стала вядома «Еўрарадыё», вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў знаходзіцца ў рэанімацыі. У лякарню ён трапіў 18 чэрвеня з трыма нажавымі раненнямі. Навумаву зрабілі некалькі аперацый. Пагроза жыццю абмінула.

Юрый Навумаў адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991-м годзе. Пасля смерці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча, Юрый стаў адзіным фронтмэнам гуртоў Neuro Dubel і «Веласіпедыстаў».

23 чэрвеня Neuro Dubel выступіць на фэсце. Імаверна, канцэрту гурта не будзе.

На мінулым тыдні паведамлялася, што ў коме знаходзіцца гітарыст гурта «Ляпіс Трубяцкой» Руслан Уладыка. Музыка расплюшчыў вочы, але ягоны стан застаецца цяжкім.

Апошнія навіны