BE RU EN

18 тысяч польскіх жаўнераў удзельнічаюць у вучэннях «Цмок-19»

  • 20.06.2019, 15:37

Мэтай вучэнняў з'яўляецца супрацьдзеянне пагрозам бяспекі на пунктах перасячэння дзяржаўнай мяжы і ў памежнай зоне.

Найбуйнейшыя вучэнні польскіх узброеных сілаў пад кодавай назвай «Цмок-19» (Dragon-19) праходзяць у гэтыя дні. У іх удзельнічаюць 18 тысяч жаўнераў, паведамляе «Радыё Польшча».

У вучэннях таксама бяруць удзел жаўнеры 4-й Вармінска-Мазурскай тэрытарыяльнай брыгады абароны, якія штодня служаць у батальёнах лёгкай пяхоты ў Гіжыцка і ў Маронгу.

Мэтай вучэнняў з'яўляецца супрацьдзеянне пагрозам бяспекі на пунктах перасячэння дзяржаўнай мяжы і ў памежнай зоне.

Вучэнні прадоўжацца да 25 чэрвеня.

Апошнія навіны