BE RU EN

Пуцін згадаў пра «адзіную валюту і парламент» у адказе на пытанне аб Беларусі

  • 20.06.2019, 15:21

Пытанне было ўзнятае падчас жывой лініі з кіраўніком Крамля.

У Расеі падчас жывой лініі з Пуціным задалі пытанне: «Калі Беларусь і Расея жыцьмуць у сапраўднай саюзнай дзяржаве».

Кіраўнік Крамля адказаў:

«У нас на сёння не стаіць пытанне аб аб'яднанні ў адну дзяржаву. Гаворка ідзе аб рэалізацыі дамовы аб саюзнай дзяржаве, падпісанай шмат гадоў таму. Гэта не адзіная дзяржава. Гэта не адно і тое ж. Але там шмат элементаў, аж да стварэння агульнага парламента, адзінай валюты. Чагосьці не было з боку Расеі - затармазілі, чагосьці з боку Беларусі. Цяпер мы дамовіліся з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, што мы вернемся да гэтай дамовы і паглядзім, што ж можна рэалізаваць з таго, што не было зроблена, а ў што можна ўнесці карэктывы. Экспэртныя групы гэтым займаюцца», - заявіў Пуцін.

Нагадаем, раней кіраўніца Цэнтральнага банка Расеі Эльвіра Набіуліна заявіла, што Масква і Менск вядуць перамовы пра адзіную валюту.

Апошнія навіны