BE RU EN

Сёння ў Наваполацку пройдзе сустрэча з лідарамі БНК

  • 20.06.2019, 14:11

Жыхары горада змогуць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі з Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

«У чацвер, 20 чэрвеня, у Наваполацку адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама адным з лідараў БНК Яўгенам Афнагелем.

Пачатак сустрэчы - а 18.00 на адрасе: вуліца Я. Коласа, д 46, гатэльны комплекс "Дружба" (канферэнц-зала).

На сустрэчы будзе абмеркавана сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.

Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна».

Раней Яўген Афнагель распавёў сайту Charter97.org, як прайшла такая сустрэча ў Маладзечне.

Апошнія навіны