BE RU EN

Фільм, зняты чарапахай, стаў гітом сеціва

  • 20.06.2019, 10:53

Відэа набрала амаль 12 мільёнаў праглядаў за тыдзень.

Амерыканец надумаў здзівіць карыстальнікаў сеціва незвычайным відэа, і надзеў камеру на панцыр чарапахі. Атрыманы ў выніку ролік ён апублікаваў у YouTube, дзе ён набраў амаль 12 мільёнаў праглядаў за тыдзень, піша korrespondent.net.

"Спадзяюся, вам спадабаецца гэты відэакантэнт, зняты з чарапашай перспектывы", - адзначыў аўтар у подпісе да роліка.

Некаторыя кадры знятыя падчас апускання чарапахі пад ваду, а іншыя аўтар відэа здымае сам, выкарыстоўваючы іншы гаджэт. Ён паказвае, як корміць чарапах і самоў, якія жывуць у вадаёме.

Апошнія навіны