BE RU EN

У Венецыі круізны лайнер урэзаўся ў прычал

  • 2.06.2019, 17:29

Аварыя, імаверна, адбылася пасля таго, як абарваўся трос.

Круізны лайнер страціў кіраванне пры заходзе ў Венецыю ў нядзелю, і ўрэзаўся ў прычал і ў турыстычны цеплаход.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на ANSA.

Круізны лайнер «Opera» суднаплаўнай кампаніі MSC накіроўваўся да прыстані Сан-Базіліа і на этапе швартоўкі ўрэзаўся кармавым бокам у прагулачны цеплаход Michelangelo.

Два чалавекі атрымалі лёгкія траўмы на цеплаходзе, яшчэ двое былі дастаўленыя ў бальніцу для абследавання. Нацыянальнасці пацярпелых турыстаў невядомыя.

Аварыя, імаверна, адбылася пасля таго, як абарваўся трос, які выкарыстоўваецца для сувязі круізных суднаў з буксірамі, якія заводзяць іх у гарадскія каналы.

Велізарны лайнер не мог спыніцца праз моцныя плыні, што накіроўвалі яго да прыстані. «Opera», пабудаваная 15 гадоў таму, зарэгістраваная ў Панаме і месціць 2679 пасажыраў.

Апошнія навіны