BE RU EN

У Менску гарэў інтэрнат ліцэя

  • 19.06.2019, 21:16

Эвакуіраваны 250 чалавек.

У Менску падчас узгарання ў інтэрнаце ліцэя ў Дражне эвакуіраваны 250 чалавек. Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, інцыдэнт адбыўся а 15:31 у інтэрнаце на вуліцы Ваўпшасава, 15 корп. 2. Там жывуць навучэнцы ліцэя дрэваапрацоўчай вытворчасці.

Узгаранне пачалося ў чатырохпакаёвым блоку на пятым паверсе. Там загарэліся шпалеры на сцяне і ложак. Пажар аператыўна ліквідавалі, ніхто не пацярпеў.

Прычынай здарэння магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС

Апошнія навіны