BE RU EN

У Польшчу з першым афіцыйным візітам прыбудзе абраны прэзідэнт Літвы

  • 19.06.2019, 17:13

Гітанас Наўседа прыбудзе ў Варшаву праз некалькі дзён пасля інаўгурацыі.

У Польшчу з першым афіцыйным візітам прыедзе абраны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, які прыбудзе ў Варшаву праз некалькі дзён пасля інаўгурацыі - 16 ліпеня, паведамляе «Радыё Польшча».

Са слоў міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, падчас візіту літоўскага прэзідэнта ў Польшчы традыцыйна будуць закранутыя пытанні абароны і бяспекі, транспарту, а таксама энэргетыкі.

Лінас Лінкявічус дадаў, што, акрамя Польшчы, новы прэзідэнт Літвы мае намер таксама наведаць іншыя балтыйскія краіны і дзяржавы ЕЗ і NАТО. Ён таксама адзначыў, што выбраннем Гітанаса Наўседы замежная палітыка Літвы захавае ранейшы курс, але могуць з'явіцца «тактычныя заўвагі».

Інаўгурацыя новага прэзідэнта Літвы адбудзецца 12 ліпеня.

Апошнія навіны