BE RU EN

Cвястаслаў Вакарчук: Змяніўшы Раду - мы зменім Украіну

  • 19.06.2019, 12:31

Лідар партыі «Голас» прапануе забараніць быць нардэпам тройчы запар.

Украінская партыя «Голас» прапануе абмежаваць дэпутацкія паўнамоцтвы да дзвюх поўных кадэнцый запар, пачынаючы з наступнага склікання. Пра гэта ўчора заявіў яе лідар Святаслаў Вакарчук падчас сустрэчы з моладдзю ў Львове, паведамляе liga.net cа спасылкай на прэс-службу партыі.

«Не больш за дзве кадэнцыі запар - такі адказ «Голасу» на сённяшняе беззаконне старых палітыкаў. Прыйшоў час адправіць іх на палітычную пенсію і даць права голасу маладым спецыялістам. Нам трэба як мага хутчэй змяніць стары палітычны клас. Змяніўшы Раду - мы зменім Украіну», - сказаў Вакарчук.

Ён мяркуе, што больш за дзесяць гадоў запар у парламенце няма чаго рабіць. «Тыя, хто хоча мяняць краіну - пасля дэпутацкай кадэнцыі можа ісці ў выканаўчую ўладу або мясцовую», - адзначыў Вакарчук.

Апошнія навіны