BE RU EN

Вядоўца «Разбуральнікаў легенд» сабраў убор Жалезнага чалавека

  • 19.06.2019, 10:45

Ён зроблены з тытана - і яго праўда не бяруць кулі.

На тэлеканале Discovery стартавала шоў «Savage Builds». Яго вядзе прадусар і спецыяліст у спецэфектах Адам Сэвідж (працаваў над «Матрыцай», «Зорнымі войнамі» і трэцяй часткай «Тэрмінатара»). Ён вядомы па перадачы «Разбуральнікі легенд» («MythBusters»), у якой вядучыя пацвярджалі або зняпраўджвалі папулярныя міфы, піша «Медуза».

У сваім новым шоў Сэвідж зноў займаецца эксперыментамі: збірае аўтамабілі ў духу «Звар’яцелага Макса» або самаходнага набою часоў Другой сусветнай вайны.

У першым выпуску вядоўца супольна з ангельскім вынаходнікам Рычардам Браўнінгам стварыў куленепрабівальны ўбор Жалезнага чалавека, у якім сапраўды можна лётаць, хай і невысока.

Дэталі ўбора раздрукаваныя на 3D-прынтары. Ён зроблены з тытана - і яго праўда не бяруць кулі. Вось як выглядалі выпрабаванні:

Апошнія навіны