BE RU EN

Курт Волкер: Будучыня Украіны вызначыцца ў найбліжэйшыя тры месяцы

  • 19.06.2019, 9:33

Спецпрадстаўнік Дзярждэпу заклікаў ЗША падтрымаць Уладзіміра Зяленскага.

Спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША што да Украіны Курт Волкер заклікаў Вашынгтон надаць як мага большую падтрымку Уладзіміру Зяленскаму.

Пра гэта ён сказаў на слуханнях у камітэце замежных спраў Сената ЗША, паведамляе nv.ua.

«Будучыня Украіны на найбліжэйшыя пяць гадоў будзе вызначацца ў найбліжэйшыя тры месяцы», - адзначыў Волкер.

З ягоных слоў, ён не бачыць «ніякіх прыкмет» ад Масквы ў жаданні пакласці канец баявым дзеянням на Данбасе.

У той жа час Волкер падкрэсліў, што Расея не з'яўляецца адзінай пагрозай стабільнасці Украіны. На ягоную думку, алігархі часта ўплываюць на дзяржаўныя пастановы «за кулісамі» і «душаць эканамічнае развіццё».

Волкер таксама паведаміў, што ў найбліжэйшыя тыдні Уладзімір Зяленскі прыедзе ў Вашынгтон на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Апошнія навіны