BE RU EN

Дзяржкантроль заклікае жыхароў Гарадзеншчыны даносіць на калегаў у працы

  • 18.06.2019, 21:27

Дзяржкантроль прапануе паведамляць, калі работнікі ездзяць за мяжу.

Пакуль такая «прапанова» актуальная толькі для жыхароў Горадні і вобласці. Камітэт дзяржкантролю выявіў, што ў Гарадзенскай вобласці супрацоўнікі неаднаразова спазняліся на працу, а то і выязджалі за мяжу ў працоўны час, але не па працы. З пачатку года за парушэнні працоўнай дысцыпліны ў рэгіёне аштрафавалі 31 работніка. Пра гэта паведамляе vgr.by.

Як адзначае Дзяржкантроль, журналы ўліку працоўнага часу, дзе адзначана час прыходу і сыходу супрацоўнікаў, ёсць практычна ва ўсіх арганізацыях. Але шмат хто ў іх проста нічога не пішуць ці запісваюцца наперад, піша выданне.

Апошнія навіны