BE RU EN

Мэркель - Зяленскаму: Санкцыі захаваюцца, пакуль Расея не верне Крым

  • 18.06.2019, 16:27

Прэзідэнт Украіны і канцлерка Нямеччыны сустрэліся ў Берліне.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель запэўніла, што еўрапейскія санкцыі супраць Расеі захаваюцца да вяртання Крыма пад ўкраінскі суверэнітэт.

Пра гэта яна заявіла 18 чэрвеня на супольным брыфінгу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы абмяркоўвалі працэс аб суверэнітэце Украіны і ягоным аднаўленні, гутарылі пра Данецк і Луганск. На жаль, не дасягнуты апошнім часам прагрэс. Санкцыі не касуюцца, пакуль Крым не вернецца ва Украіну», - сказала Мэркель.

Нагадаем, 12 чэрвеня паслы Еўрапейскага Звязу прынялі пастанову падоўжыць яшчэ на адзін год санкцыі, уведзеныя за незаконную анэксію Расеяй Крыма.

Апошнія навіны